Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2019, 13:50

"Белпошта" прапануе бясплатна адправіць паштоўку ветэрану

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" прапануе бясплатна адправіць паштоўку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны на XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", якая праходзіць у Мінску 2-4 мая, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў "Белпошта" правядзе прома-мерапрыемства "Адпраўце вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны". Наведвальнікі выстаўкі змогуць падпісаць паштовыя карткі і паштоўкі, супрацоўнікі прадпрыемства даставяць іх бясплатна ў любы пункт Беларусі.

У час выстаўкі "Белпошта" таксама прадставіць паслугу па падпісцы з дапамогай плацежна-даведачных тэрміналаў, праграмна-апаратнага комплексу аддзялення паштовай сувязі, а таксама ў тэставым рэжыме - з дапамогай мабільнага ўстройства для паштальёнаў.

На стэндзе "Белпошты" будзе інтэрактыўная экспазіцыя паштовай прадукцыі, якая выпушчана ў тым ліку да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і II Еўрапейскіх гульняў. Пры кліку на карцінкі можна будзе атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра марку або паштовы блок.

З дапамогай інтэрактыўнай панэлі госці стэнда змогуць не толькі азнаёміцца з філатэлістычнай прадукцыяй, але і сабраць на экране мазаіку са шматлікіх фрагментаў паштовых блокаў і марак.

Акрамя таго, усе наведвальнікі, якія аформілі падпіску на друкаваныя СМІ на выставачным стэндзе прадпрыемства, прымуць удзел у розыгрышы прызоў ад "Белпошты" 4 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі