Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2016, 15:08

"Белпошта" папярэджвае аб асаблівасцях работы паштовых аддзяленняў у сувязі з дэнамінацыяй

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" папярэджвае аб асаблівасцях работы паштовых аддзяленняў у сувязі з дэнамінацыяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.

Так, 1 ліпеня паслугі кліентам у аперацыйных вокнах аддзяленняў паштовай сувязі прадастаўляцца не будуць. Пры гэтым дастаўка друкаваных СМІ, простых і рэгіструемых паштовых адпраўленняў без накладнай платы будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме. "У "Белпошце" таксама звярнулі ўвагу, што ў пунктах па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў будзе ажыццяўляцца выдача толькі паштовых адпраўленняў без накладнай платы і налічаных мытных пошлін.

З 2 ліпеня работа аддзяленняў паштовай сувязі будзе арганізавана ў адпаведнасці з устаноўленым рэжымам работы.

З 30 чэрвеня па 4 ліпеня магчымы збой у рабоце банкаўскіх плацежных картак. У "Белпошце" парэкамендавалі для разліку мець наяўныя грошы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі