Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2018, 19:05

"Белпошта" арганізуе датэрміновую выплату пенсій за 8 сакавіка

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) у перадсвяточныя дні будзе арганізавана ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.

Выплата пенсій (дапамог) будзе весціся наступным чынам: з 5 сакавіка - у гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай вобласці і Мінска, з 6 сакавіка - у сельскіх АПС Брэсцкай вобласці і ва ўсіх АПС Магілёўскай вобласці, 7 сакавіка - ва ўсіх АПС Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей.

8 сакавіка 2018 года будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.

Аб рэжыме работы АПС можна даведацца ў саll-цэнтры "Белпошты" па нумары 154.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі