Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Белмедпрэпараты" створаць вытворчасць новых проціпухлінных лекавых сродкаў

Грамадства 05.09.2017 | 19:27

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белмедпрэпараты" створыць вытворчасць новых проціпухлінных лекавых сродкаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

У мэтах маніторынгу праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін наведаў РУП "Белмедпрэпараты", якое выконвае тры высокатэхналагічныя праекты. Адзін з іх - "Стварэнне доследна-прамысловай вытворчасці пераральных проціпухлінных лекавых сродкаў у выкананні тыпу ізалюючых тэхналогій", - рэалізуецца за кошт уласных сродкаў і сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама.

Праект адносіцца да V тэхналагічнага ўкладу. Яго інавацыйнасць заключаецца ў стварэнні вытворчасці цытастатычных проціпухлінных лекавых сродкаў на аснове новых для Беларусі ізалюючых тэхналогій, якія даюць магчымасць ажыццяўляць тэхналагічныя працэсы на абсталяванні, поўнасцю ізаляваным ад персаналу, вытворчага асяроддзя і выключыць шкодныя выкіды ў атмасферу. Па праекце будуць ўкаранёны міжнародныя стандарты GMP. Цяпер "Белмедпрэпараты" атрымалі дазвольную дакументацыю і завяршылі работы па першым этапе праектавання аб'екта.

У час візіту Аляксандр Шумілін абмеркаваў з кіраўніцтвам прадпрыемства таксама перспектывы вытворчасці біятэхналагічных лекавых сродкаў для лячэння сацыяльна значных захворванняў (таргетная тэрапія анкалагічных захворванняў, безрэцыдыўнае лячэнне вострых інфарктаў, этыятропная тэрапія гепатыту С). У бліжэйшы час плануецца стварыць не менш як сем біяаналагаў.

РУП "Белмедпрэпараты" - буйнейшае фармацэўтычнае прадпрыемства, роданачальнік фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі (вырабляе лекавыя сродкі з 1929 года). Вытворчыя магутнасці размешчаны на тэрыторыі агульнай плошчай 20,9 га і ўключаюць 13 вытворчых і 7 дапаможных цэхаў. Выпускаемая прадукцыя адносіцца да больш як 20 фармакатэрапеўтычных груп. У цэлым наменклатура зарэгістраванай і вырабляемай прадукцыі складае каля 350 найменняў. У краінах блізкага і далёкага замежжа прадпрыемства мае 467 рэгістрацыйных пасведчанняў. Да 33 працэнтаў выпускаемай прадукцыі экспартуецца ў 26 краін далёкага і блізкага замежжа.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як мяняліся стаўкі па крэдытах для фізічных асоб З-за зніжэння кошту крэдытаў вырасла крэдытная актыўнасць фізічных асоб. На 1 лістапада 2017 года запазычанасць па крэдытах фізасоб склалася на ўзроўні Br8,5 млрд і вырасла з пачатку года на 18,7%.