Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Белавія" з летняга раскладу павялічыць колькасць рэйсаў у Парыж да 11 у тыдзень

Грамадства 09.02.2018 | 12:01

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з летняга раскладу павялічыць колькасць рэйсаў у Парыж да 11 у тыдзень, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар авіяперавозчыка Анатоль Гусараў перад пачаткам падагульняючай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З пачатку летняга раскладу мы плануем лятаць у Парыж 11 разоў у тыдзень. Чатыры дні ў тыдзень будуць два рэйсы ў дзень. І мы ўжо атрымалі слоты ў аэрапорце Шарль-дэ-Голя", - расказаў генеральны дырэктар "Белавія". Ён удакладніў, што запаўняцца рэйсы будуць у большай частцы за кошт транзітных пасажыраў. "Парыж - адзін з напрамкаў, дзе мы зніжаем тарыфы. За кошт таго, што многія пасажыры з Расіі, Казахстана аддаюць перавагу ляцець праз Мінск - колькасць пасажыраў на гэтым напрамку павялічваецца", - растлумачыў Анатоль Гусараў.

Акрамя таго, "Белавія" плануе павялічыць колькасць рэйсаў у Амстэрдам да 10 у тыдзень. "Але мы яшчэ не атрымалі дазвол ад аэрапорта. Вядзём перагаворы і па павелічэнні колькасці рэйсаў у Брусель. Пакуль не дазволілі, але гэта тэхнічныя рэчы", - удакладніў ён.

Таксама гендырэктар "Белавія" расказаў, што авіякампанія некалькі гадоў вядзе перагаворы па адкрыцці рэйса ў Мюнхен. "Мы не можам пакуль прабіцца туды, хоць вельмі хочам адкрыць рэгулярныя паветраныя зносіны з Мінска ў Мюнхен", - паведаміў ён.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сяўба азімых збожжавых 2018 У верасні ў гаспадарках рэспублікі пачынаецца сяўба азімых культур. Усяго пад засеў азімымі збожжавымі адведзена 1 309,3 тыс. га.