Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2015, 15:33

"Белавія" з 1 па 15 снежня па 15 рэгулярных напрамках знізіць тарыфы на 30 працэнтаў

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з 1 па 15 снежня па 15 рэгулярных напрамках знізіць тарыфы на 30 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе перавозчыка.

"На працягу 15 дзён, з 1 па 15 снежня, беларускі перавозчык прапануе пасажырам спецыяльныя тарыфы на пералёты туды-назад па 15 напрамках", - адзначылі ў "Белавія". У прыватнасці, размова ідзе аб рэйсах у/з Амстэрдама, Берліна, Франкфурта, Мілана, Прагі, Рыма, Сочы і іншых.

Кошт білета па акцыі складзе 199 еўра (уключаючы таксы і зборы).

Зніжэнне тарыфаў па акцыі ў сярэднім складае больш за 30 працэнтаў. Перыяд падарожжа па акцыйных білетах - з 11 студзеня па 31 сакавіка 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі