Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2018, 14:20

"Белавія" выканае першы рэйс у Растоў-на Доне 27 красавіка

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" 27 красавіка выканае першы рэйс па маршруце Мінск-Растоў-на-Доне-Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе перавозчыка.

Палёты ў Растоў-на-Доне будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 23.10 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Растоў-на-Доне на наступны дзень у 01.25. Рэйс з Растова-на-Доне плануецца ажыццяўляць з вылетам у 4.00 па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 6.20. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы.

"Мы разлічваем, што запуск прамога рэйса паміж Мінскам і Растовам-на-Доне будзе садзейнічаць эканамічнаму росту абодвух гарадоў і развіццю супрацоўніцтва Беларусі і рэгіёнаў Расіі. Акрамя таго, мы ўпэўнены, што гэты рэйс будзе папулярны ў перыяд чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018. Так, балельшчыкі з Беларусі і еўрапейскіх краін змогуць з камфортам дабрацца да Растова-на-Доне", - адзначыў генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў.

Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Час палёту складзе амаль 2 гадзіны 20 хвілін.

Кошт авіябілетаў пры куплі на сайце belavia.by ў адзін бок складзе ад 106 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 199 еўра туды-назад. Білеты ўжо даступны ў продажы.

На гэты момант беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы па наступных расійскіх напрамках: Масква (Дамадзедава), Міжнародны аэрапорт Жукоўскі, Санкт-Пецярбург (Пулкава), Краснадар, Сочы, Калінінград (Храброва), Ніжні Ноўгарад, Казань (з красавіка 2018 года).

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 26 краін Еўропы і Азіі.

Міжнародны аэрапорт Растоў-на-Доне абслугоўвае міжнародныя і ўнутраныя авіярэйсы, уваходзіць у лік буйнейшых аэрапортаў Паўднёвай федэральнай акругі. Аэрапорт супрацоўнічае з 30 расійскімі і замежнымі авіякампаніямі. Маршрутная сетка звязвае Растоў-на-Доне рэгулярнымі і чартарнымі рэйсамі з 50 гарадамі Расіі і свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі