Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2017, 12:36

"Белавія" 24 жніўня будзе прадаваць білеты па зніжаных цэнах

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" 24 жніўня будзе прадаваць авіябілеты па зніжаных цэнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе перавозчыка.

"Восень - час новых адкрыццяў. Адкрывайце для сябе новыя краіны і запрашайце вашых сяброў у Беларусь па спецыяльных цэнах на білеты - 30 еўра плюс таксы і зборы ў адзін бок", - адзначылі ў авіякампаніі.

Акцыя стартуе ў 00.01 і завяршаецца ў 23.59 па мінскім часе 24 жніўня. Продаж білетаў будзе весціся толькі на сайце belavia.by. "У офісах авіякампаніі і агентаў білеты прадавацца не будуць. Пры гэтым акцыйныя цэны дзейнічаюць толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі і на рэгулярныя маршруты. Напрамкі ў/з Бейрут, Жукоўскі не ўдзельнічаюць у акцыі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск. Перыяд падарожжа з 15 кастрычніка па 15 снежня 2017 года (дата вяртання па другім купоне). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння - 1 месяц. Змяненні часу і даты вылету забаронены. Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Набытыя па акцыі білеты, у тым ліку пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншым тарыфам, нельга вярнуць. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца. Пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншымі тарыфамі змяненні даты і часу забаронены, пры адмове ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Пералік напрамкаў і акцыйны кошт білетаў на рэгулярныя напрамкі можна паглядзець на сайце авіякампаніі. Колькасць месц абмежавана.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі