Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2018, 15:13

Беларусы змогуць бясплатна адправіць ветэранам паштоўкі да 9 Мая

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" арганізуе святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі і прапануе бясплатна адправіць паштоўку ветэранам да 9 Мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.

Промамерапрыемства "Адпраўце вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны" пройдзе 4 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска і абласцей. Кожны зможа падпісаць паштовыя карткі ў адрас ветэранаў і павіншаваць са святам, супрацоўнікі "Белпошты" даставяць іх бясплатна.

9 мая з 9.00 да 18.00 адправіць вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны можна будзе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе пройдуць святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі. Паштовую і сувенірную прадукцыю можна набыць у гандлёвым павільёне Брэсцкага філіяла "Белпошты".

Падпісаць маляўнічыя паштовыя карткі са словамі ўдзячнасці ў адрас ветэранаў з 3 па 5 мая змогуць і наведвальнікі стэнда "Белпошта" ў час XXII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі