Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2018, 15:28

Беларусы на спецыяльным партале змогуць ставіць ацэнкі дзяржарганізацыям за якасць паслуг

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе працаваць партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Прадугледжваецца, што партал будзе зручным інструментам для размяшчэння меркавання наконт якасці работы дзяржаўнай арганізацыі, якая аказвае паслугі насельніцтву. Працэс ацэнкі не будзе займаць у чалавека шмат часу, яму дастаткова будзе ўказаць ступень сваёй задаволенасці па базавых крытэрыях. Гэта прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі, даступнасць інфармацыі аб парадку яе атрымання, выкананне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі, ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.

На падставе выстаўленых ацэнак будзе фарміравацца адпаведны рэйтынг арганізацый.

"Партал ужо створаны ў інтэрнэце, ён пакуль працуе ў тэставым рэжыме і паступова напаўняецца. Плануецца, што ён паўнацэнна пачне працаваць і будзе даступны ўсім жадаючым у гэтым годзе. Гэта дасць магчымасць стварыць у краіне празрысты і аб'ектыўны механізм ацэнкі ўзроўню развіцця дзяржаўных паслуг", - адзначылі ў міністэрстве.

Праектам займаюцца Мінсувязі і Інстытут прыкладных праграмных сістэм, азнаёміцца з ім можна будзе на выстаўцы "ТІБО", якая пройдзе ў Мінску 14-18 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі