Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2017, 19:57

Беларусы на СФМС праводзяць флэш-мобы і прапануюць гасцям адправіць дадому паштоўку з краявідамі Мінска

18 кастрычніка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Беларуская выстаўка на ХІХ Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў абнаўляецца кожны дзень. А маладыя людзі не толькі актыўна ўдзельнічаюць у фестывальных мерапрыемствах, але і самі арганізуюць для іншых дэлегатаў цікавыя акцыі, аб якіх яны расказалі карэспандэнту БЕЛТА.

Глеб Лапіцкі, які ў дэлегацыі прадстаўляе Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, расказаў, што маладыя людзі стараюцца кожны дзень здзіўляць удзельнікаў фестывалю. Яны праводзяць, напрыклад, флэш-моб, прапануючы равеснікам адказаць на пытанне: чаму моладзь - гэта будучыня? Атрымліваецца цудоўны фільм, адзначыў Глеб. А яшчэ наведвальнікі васільковага стэнда могуць пабываць з экскурсіяй у беларускіх замках - з дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці.

Наведвальнікі беларускай экспазіцыі праяўляюць вялікую цікавасць да праекта "Беларусь - крыніца натхнення". Выстройваюцца чэргі з жадаючых намаляваць нацыянальныя ўзоры беларускага арнаменту, якія сімвалізуюць агонь, маладосць, квітнеючую зямлю, узбагачэнне, расказала член дэлегацыі Іванна Падзіла.

Студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Улад Далжэўскі спецыяльна для фестывалю распрацаваў творчы фотапраект "Адкрый для сябе Мінск". Улад падрыхтаваў серыю паштовак са сваімі фатаграфіямі аб Мінску, якія стануць сувенірамі для ўдзельнікаў фестывалю з розных краін свету. "Маладыя людзі з усіх куткоў планеты змогуць не толькі ўбачыць цікавыя фатаграфіі беларускай сталіцы, але і адправіць паштоўкі з пейзажамі Мінска сабе на радзіму непасрэдна з фестывальнага Сочы", - адзначыў Улад.

Беларуская выстаўка на СФМС прэзентуе дасягненні краіны ў розных сферах, у тым ліку ў адукацыі, турызме, спорце. Валанцёры расказваюць наведвальнікам аб другіх Еўрапейскіх гульнях, якія Мінск прыме ў 2019 годзе, чэмпіянаце свету па хакеі 2021 года. Прадстаўлены таксама вядучыя маладзёжныя рухі Беларусі: піянерскі, студатрадаўскі, валанцёрскі.

СФМС-2017, які праходзіць па 22 кастрычніка, абяцае стаць буйнейшай падзеяй у сферы міжнароднага маладзёжнага ўзаемадзеяння. Удзел у ім прымаюць амаль 24 тыс. чалавек з большасці краін свету.

У склад беларускай дэлегацыі на чале з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам уваходзіць рабочая і студэнцкая моладзь - прадстаўнікі розных грамадскіх аб'яднанняў, сярод якіх БРСМ, Ліга добраахвотнай працы моладзі, Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя, Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА. Усяго Беларусь на фестывалі прадстаўляюць 300 маладых людзей, сярод якіх журналісты і спартсмены, удзельнікі і пераможцы творчых і інтэлектуальных конкурсаў. У Сочы прыехалі таксама ветэраны фестывальнага руху, тыя, хто прымаў удзел у сусветных форумах, што праходзілі на Кубе ў 1997 годзе і ў Венесуэле ў 2005-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі