Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 14:02

Беларусы 20 студзеня змогуць атрымаць у падарунак паштоўкі і бясплатна іх адправіць

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" правядзе 20 студзеня акцыю да Дня ручнога пісьма, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У гэты дзень у аддзяленнях паштовай сувязі, што ўдзельнічаюць у прома-акцыі, "Белпошта" будзе дарыць паштовыя карткі, якія можна падпісаць і бясплатна адправіць да 14 лютага 2017 года.

У Мінску акцыя будзе праходзіць на паштамце (пр. Незалежнасці, 10) з 14.00 да 15.00 і ў аддзяленні паштовай сувязі нумар 15 (вул. Я.Маўра, 33а) з 14.00 да 16.00.

Дзень ручнога пісьма адзначаецца ў свеце 23 студзеня. Свята было заснавана, каб нагадаць пра ўнікальнасць ручнога пісьма і почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што нават пры сучасных тэхналогіях рукапіснае пісьмо не страчвае сваёй значнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі