Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2017, 16:30

Беларускія вучоныя распрацавалі тэхналогію аднаўлення тарфянікаў з дапамогай ягадных культур

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя распрацавалі тэхналогію аднаўлення тарфянікаў з дапамогай ягадных культур, паведаміў загадчык лабараторыі экалагічнай фізіялогіі раслін Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў у час выязнога прэс-мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі налічваецца каля 300 тыс.га зямель, парушаных у працэсе здабычы торфу. Урадлівасць гэтых тарфяных вырабатак вельмі нізкая, глебы маюць вельмі высокі ўзровень кіслотнасці. Інакш кажучы, ні сельгаскультуры, ні лясныя культуры расці на гэтых землях не могуць. Каб вырашыць гэту экалагічную праблему, мы прапанавалі тэхналогію аднаўлення прыроднай урадлівасці вырабленых тарфяных радовішчаў на аснове вырошчвання ягадных культур. Сярод іх - журавіны, буякі і брусніцы", - расказаў Аляксандр Якаўлеў.

Паводле яго слоў, гэта тэхналогія дасць магчымасць вярнуць землі ў сельскагаспадарчае карыстанне, стабілізаваць прыроднае асяроддзе краіны, а таксама атрымліваць каштоўныя ягады, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтыцы. Ён адзначыў, што школьнікі Докшыцкага і Столінскага раёнаў дапамагаюць вучоным праводзіць работы па рэкультывацыі.

Гэта тэхналогія ўжо асвойваецца фермерскімі гаспадаркамі. Са 100 га вырабленых тарфянікаў, узятых у арэнду, 30 га рэкультываваны па згаданай тэхналогіі, з іх на 10 га ўжо атрымліваюць ураджай ягад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі