Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 09:02

Беларускія ВНУ з 26 ліпеня прымаюць дакументы на вакантныя бюджэтныя месцы

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыём дакументаў у некаторыя ВНУ па дадатковым наборы на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту пройдзе з 26 па 28 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

Вакантныя месцы ёсць, у прыватнасці, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна. Пералікі спецыяльнасцей, дзе засталіся вакантныя бюджэтныя месцы, апублікаваны на сайтах ВНУ.

Паводле слоў першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма Богуша, вакантных месц у гэтым годзе зусім няшмат, гэта сведчыць аб тым, што эфектыўна праведзены асноўны набор. Адыграла сваю ролю эфектыўная прафарыентацыйная работа ўстаноў адукацыі, усвядомлены выбар абітурыентаў, рэальная ацэнка сваіх магчымасцей школьнікамі і тымі, хто скончыў сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі.

На бюджэтныя месцы, што засталіся, могуць падаваць дакументы абітурыенты, якія здалі здавальняюча ўступныя іспыты, неабходныя для паступлення на гэту спецыяльнасць (напрамак спецыяльнасці).

Падрабязная інфармацыя аб уступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Беларусі прадстаўлена на партале Міністэрства адукацыі ў раздзеле "Абітурыенту", а таксама на сайтах устаноў адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі