Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2018, 12:12

Беларускія вальшчыкі лесу сталі лепшымі на міжнародных спаборніцтвах у Латвіі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вальшчыкі лесу сталі лепшымі на міжнародных спаборніцтвах лесарубаў у Рызе. Турнір праходзіў у час выстаўкі-кірмашу Ramavas kauss 2018 і аб'яднаў 28 спартсменаў з розных краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

Як паведаміў кіраўнік нацыянальнай зборнай вальшчыкаў лесу намеснік начальніка ўпраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Уладзімір Шут, Беларусь на спаборніцтвах была прадстаўлена ў асноўным юніёрамі. "На гэты раз мы вырашылі адправіць нестандартную зборную: трох юніёраў і аднаго прафесіянала. Беларускіх спартсменаў-вальшчыкаў сёння ведаюць і паважаюць ва ўсім свеце, іх майстэрства высока цэняць, але каб так было і ў далейшым, нам трэба працаваць з моладдзю, думаць аб перспектыве. Таму было прынята такое рашэнне", - пракаменціраваў ён.

Бягучы год для зборнай каманды Мінлясгаса быў даволі ўдалым. Акрамя шматлікіх перамог на розных міжнародных турнірах беларускія вальшчыкі лесу змаглі пацвердзіць званне чэмпіёнаў свету, атрымаўшы ў жніўні перамогу на сусветным чэмпіянаце лесарубаў, які праходзіў у нарвежскім Лілехамеры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі