Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2017, 15:31

Беларускія ваенныя адказалі на заяву Мінабароны Украіны наконт вучэння "Захад-2017"

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Беларусі адказала на заяву ўкраінскага боку наконт умоўнай адкрытасці сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расійскай Федэрацыі "Захад-2017". Пазіцыя беларускіх ваенных выкладзена ў паведамленні на сайце абароннага ведамства, перадае БЕЛТА.

Напярэдадні на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Украіны была апублікавана інфармацыя аб "Захадзе-2017", у якой прыводзіцца ацэнка вучэння прадстаўнікоў упраўлення верыфікацыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны. У прыватнасці, сцвярджаецца, што яно было "ўмоўна адкрытым".

Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны не згодны з заявай украінскага боку і тлумачыць, што з 16 па 20 верасня ў назіранні за "Захадам-2017" прынялі ўдзел прадстаўнікі сямі дзяржаў - удзельніц Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, у тым ліку пяці краін - членаў НАТА. Агульным рашэннем наглядальнікаў старшым ад групы была выбрана прадстаўніца Нарвегіі Хустад Рагнхілд Вэле.

"У адпаведнасці з заявай Хустад Рагнхілд Вэле, якая агучыла агульнае меркаванне ўсіх наглядальнікаў, задума і маштабы вучэння "Захад-2017" адпавядалі заяўленым, пры гэтым яна звярнула ўвагу на адкрытасць і транспарэнтнасць беларускага боку ў ходзе арганізацыі і правядзення назірання за вучэннем", - нагадалі ў Мінабароны. У ведамстве звярнулі ўвагу, што ваенныя наглядальнікі ад Украіны адмовіліся даваць ацэнку вучэнню "Захад-2017".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі