Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2018, 12:31

Беларускія студэнты пройдуць навучанне ва ўніверсітэце Huawei ў Шэньчжэні

15 кастрычніка, Шэньчжэнь /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзесяць беларускіх студэнтаў пройдуць двухтыднёвае навучанне ва ўніверсітэце Huawei ў Шэньчжэні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў штаб-кватэры Huawei.

Кітайская кампанія рэалізуе міжнародны адукацыйны праект. У Беларусі прыкладна тысяча студэнтаў і маладых спецыялістаў, якія пры адборы паказалі лепшыя веды ІТ-тэхналогій, праходзяць навучанне на базе цэнтра інавацый ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс". Па выніках экзамену дзесяць студэнтаў заваёўваюць права прайсці вучобу ва ўніверсітэце Huawei, размешчаным на тэрыторыі штаб-кватэры кампаніі ў Шэньчжэні.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс", Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі было падпісана ў красавіку бягучага года.

Генеральны дырэктар ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс" Пань Юн адзначыў, што ў развіцці краіны вельмі высокая роля інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у сувязі з чым асаблівае значэнне набывае падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Універсітэт у Шэньчжэні незвычайны, паколькі навучаюцца ў ім супрацоўнікі, партнёры і кліенты Huawei, цяпер да гэтага пераліку дабаўлены студэнты. Штаб-кватэра размешчана ў паркавых зонах з прыгожым ландшафтам і вадаёмамі. Кампанія развіваецца і чатыры гады таму пачала будаўніцтва яшчэ аднаго офіса штаб-кватэры ў горадзе Дунгуань, за 30 км ад Шэньчжэня, у якім будуць працаваць 10 тыс. чалавек.

Новы офіс уражвае нестандартным падыходам да стварэння ўмоў для працы і нагадвае міні-гарадок. У хуткім часе сюды пераедзе і ўніверсітэт. Архітэктурныя ідэі распрацавалі вядучыя еўрапейскія спецыялісты, прастора падзелена на 12 зон, кожная з якіх па архітэктурным выкананні нагадвае еўрапейскія гарады - Вену, Парыж, Жэневу. Упрыгожваць новую штаб-кватэру Huawei будуць амаль 100 беларускіх карцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі