Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія студатрады гатовы папрацаваць на будпляцоўках АЭС у Расіі

Грамадства 11.07.2018 | 18:32

11 ліпеня, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Беларускія студатрады гатовы папрацаваць на будпляцоўках АЭС у Расіі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў грамадскай арганізацыі "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Надзея Шахоўская.

Маладыя людзі, якія прымалі сёння ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра на БелАЭС, плануюць устанавіць узаемадзеянне з дапамогай відэаканферэнцсувязі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым. Паводле слоў Надзеі Шахоўскай, будзе наладжана сувязь з усімі пляцоўкамі маладзёжных будоўляў - аб'ектаў "Расатама". "Пытанні будуць абмяркоўвацца розныя. У прыватнасці, моладзь цікавіць, калі нашы будатрады паедуць у Расію для работы на такім аб'екце", - адзначыла яна. Акрамя таго, беларуская моладзь плануе запрасіць Аляксея Ліхачова на закрыццё трэцяга працоўнага семестра.

Студэнцкія атрады пяты год працуюць ужо на БелАЭС. Маладыя людзі выконваюць агульнабудаўнічыя, аддзелачныя, электрамантажныя, цяслярскія, малярныя, работы па добраўпарадкаванні, геадэзічныя здымкі. Заработная плата ў студэнцкіх атрадах здзельна-прэміяльная, залежыць ад відаў і аб'ёму выконваемых работ. Паводле слоў генеральнага дырэктара РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіла Філімонава, водзывы аб студатрадаўцах толькі станоўчыя. Вопытным маладым людзям, якія на будоўлі не першы раз, давяраюць больш складаны ўчастак работы. З кожным удзельнікам студэнцкага атрада, у адпаведнасці з заканадаўствам, заключаны тэрміновы працоўны дагавор, праведзены інструктаж, усе забяспечаны спецадзеннем, сродкамі індывідуальнай абароны.

Як расказаў генеральны дырэктар, усяго на аб'екце задзейнічана каля 8 тыс. чалавек. Пасільны ўклад уносяць і актывісты БРСМ. На сённяшні дзень у складзе студатрадаў тут працуюць 280 маладых людзей, 16 ліпеня павінны заехаць яшчэ восем атрадаў.

Статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі аб'ектам Беларускай атамнай электрастанцыі прысвоены ўказам "Аб маладзёжных будоўлях" ад 10 сакавіка 2014 года. За чатыры працоўныя семестры тут працавалі 142 лінейныя студэнцкія будаўнічыя атрады агульнай колькасцю 1880 чалавек. Традыцыйна набор байцоў для работы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі праходзіць на конкурснай аснове з улікам узросту (з 18 гадоў), здароўя, існуючай будаўнічай спецыяльнасці не ніжэйшай за 2-3-і разрад, актыўнай жыццёвай пазіцыі. Самымі запатрабаванымі на будоўлі ўсе гэтыя гады былі прафесіі муляра, бетоншчыка, арматуршчыка-бетоншчыка, цесляра-бетоншчыка, геадэзіста, маляра і электрамантажніка.-0-

Фота Аксаны Манчук

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).