Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія спецыялісты могуць прыняць удзел у будаўніцтве АЭС за мяжой - Сямашка

Грамадства 19.06.2017 | 12:16
Уладзімір Сямашка
Уладзімір Сямашка

19 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спецыялісты могуць прыняць удзел у атамных будоўлях за мяжой, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на форуме "Атамэкспа" ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія патэнцыяльныя партнёры "Расатама" нам адкрыта заяўляюць просьбу, каб нашы вядучыя будаўнічыя арганізацыі ("Гроднапрамбуд", "Гомельпрамбуд" і іншыя) прынялі ўдзел у будаўніцтве ў іншых краінах. Для нас гэта важна, мы павінны ўмець зарабляць і прадаваць паслугі на экспарт. Таму калі кантрактныя ўмовы будуць задавальняць, мы будзем прымаць удзел", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

"Думаю, нашы спецыялісты могуць паспяхова працаваць у іншых краінах", - лічыць віцэ-прэм'ер.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю да 1200 МВт кожны. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.