Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2017, 13:42

Беларускія школьнікі заваявалі пяць медалёў на міжнароднай алімпіядзе па фізіцы

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская зборная школьнікаў заваявала пяць медалёў на міжнароднай алімпіядзе па фізіцы, якая прайшла ў Інданезіі з 16 па 24 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У скарбонцы беларускіх школьнікаў два сярэбраныя і тры бронзавыя медалі.

Серабро атрымалі выпускнік ліцэя нумар 1 імя Пушкіна г. Брэста Мікіта Ігнацюк і выпускнік сталічнай гімназіі нумар 10 Яўген Шарамед.

Бронзавымі прызёрамі сталі выпускнік ліцэя нумар 1 імя Пушкіна г. Брэста Павел Курач, выпускнік ліцэя БДУ Мікіта Стрыжак і выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя нумар 3 Валянцін Дарафееў.

Кіраўнікамі каманды з'яўляюцца выкладчыкі БДУ і ліцэя БДУ Анатоль Слабадзянюк і Леанід Марковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі