Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2017, 10:50

Беларускія школьнікі заваявалі 6 медалёў на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская зборная каманда школьнікаў заваявала шэсць медалёў на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы, якая прайшла ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную турнірную табліцу.

У скарбонцы беларускіх школьнікаў золата, серабро, 4 бронзы.

Залаты медаль атрымаў выпускнік адзінаццатага класа Ягор Дубовік з гімназіі нумар 51 у Гомелі.

Серабро ў мінчаніна Аляксея Васілеўскага з гімназіі нумар 41.

Бронзавыя медалі заваявалі Антон Палюховіч, Андрэй Нарадзецкі, Ілья Пчалінцаў і Аляксандр Юран. Усе вучацца ў Ліцэі БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі