Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2017, 10:28

Беларускія пагранічнікі выйгралі міжнародныя спаборніцтвы па кіналагічным біятлоне

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда кінолагаў органаў пагранічнай службы Беларусі стала лепшай на міжнародных спаборніцтвах па кіналагічным біятлоне. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Беларускія пагранічнікі 19 жніўня прынялі ўдзел у XII Міжнародных спаборніцтвах па кіналагічным біятлоне "Латвія-2017". У катэгорыі "Прафесійны клас" свае ўменні паказвалі восем каманд з чатырох краін. У выніку каманда кінолагаў органаў пагранічнай службы Беларусі заняла першае месца. Калегі з Малдовы і Латвіі сталі другімі і трэцімі адпаведна. Высокі прафесіяналізм, зладжанасць у рабоце прадэманстравалі ў асабістым заліку маёр Віталь Лінга і старшы лейтэнант Руслан Страшкевіч, у ваеннаслужачых - золата і серабро адпаведна.

Беларускія пагранічнікі палепшылі свой рэзультат: у мінулым годзе каманда была другой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі