Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2018, 10:20

Беларускія медыкі здольны выканаць абсалютна любую аперацыю па трансплантацыі органаў - Румо

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія медыкі здольны выканаць абсалютна любую аперацыю па трансплантацыі органаў, заявіў кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо 8 красавіка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы здольны выканаць абсалютна любую аперацыю, якая існуе ў свеце", - сказаў Алег Румо.

Як сведчыць статыстыка, часцей за ўсё патрабуецца перасадка ныркі. Так, у свеце штогод выконваецца 140 тыс. аперацый па трансплантацыі органаў. Пры гэтым крыху больш за 100-110 тыс. з іх прыпадае на аперацыі па перасадцы ныркі.

У той жа час яшчэ нідзе ў свеце не перасаджваюць галаву. Такая аперацыя была выканана ў снежні 2017 года, але не дасягнуты тыя вынікі, аб якіх заяўлялася.

Сёння 2,4 тыс. жыхароў Беларусі выказалі адмову ад узяцця органаў для перасадкі пасля смерці. "За апошнія 3-4 гады лічба моцна не павялічылася. Мы прырастаем недзе на 45-50 чалавек у год. Радасна, што пачаўся адваротны працэс, таму што ёсць тыя людзі, якія адклікаюць заяву", - сказаў Алег Румо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі