Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 кастрычніка 2016, 18:57

Беларускія і сербскія кнігавыдаўцы збіраюцца наладзіць больш цесныя кантакты

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і сербскія кнігавыдаўцы збіраюцца наладзіць больш цесныя кантакты. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з заснавальнікамі 61-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, паведамілі БЕЛТА ў Мінінфарме.

"Размова ішла пра больш цесныя кантакты беларускіх і сербскіх кнігавыдаўцоў. Не выключана, што ў бліжэйшыя гады Сербія стане ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу", - расказалі ў ведамстве.

Лілія Ананіч адзначыла, што ў далейшым беларускі бок хацеў бы зарэзерваваць вялікія выставачныя пляцоўкі ў Бялградзе. Беларусь у далейшым гатова выступаць на Бялградскай кніжнай выстаўцы ганаровым госцем, а таксама чакае шырокага прадстаўлення на сваёй тэрыторыі сербскай кнігі.

61-я Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш у Бялградзе праходзіць з 23 па 25 кастрычніка. Аўтарытэтны кніжны форум сабраў гасцей і ўдзельнікаў з дзясяткаў краін. У гэтым годзе ганаровым госцем выстаўкі з'яўляецца Іран.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі