Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2017, 15:28

Беларускія дэпутаты рашуча асуджаюць апаганенне памяці герояў Другой сусветнай вайны

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах размясціла заяву аб недапушчальнасці апаганення памяці тых, хто аддаў свае жыцці за вызваленне Еўропы ад фашызму, паведамляе БЕЛТА.

"Парламентарыі Рэспублікі Беларусь, як і ўвесь наш народ, свята шануюць памяць нашых суайчыннікаў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы сваю Радзіму і свет ад фашызму", - гаворыцца ў заяве, якая апублікавана на сайце Палаты прадстаўнікоў.

У ёй адзначаецца, што апошнім часам "мы ўсё часцей становімся сведкамі апаганення памяці савецкіх салдат і афіцэраў, воінаў дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, якія цаной уласнага жыцця прынеслі вызваленне народам Еўропы ад карычневай чумы і адыгралі вырашальную ролю ў Перамозе над фашызмам".

У прыватнасці, знішчаюцца і апаганьваюцца помнікі і мемарыялы, месцы пахавання воінаў, якія вызвалялі Еўропу ад нацысцкай акупацыі. Робяцца мэтанакіраваныя спробы па перапісванні гісторыі, гераізацыі нацызму, скажэнні і пераглядзе вынікаў Другой сусветнай вайны.

"Мы рашуча асуджаем такія дзеянні. Любыя спробы праслаўлення і адраджэння фашызму павінны быць спынены. Заклікаем усе краіны свята шанаваць памяць аб загінулых у барацьбе з фашызмам і падтрымліваць у належным стане воінскія пахаванні, мемарыялы ў памяць аб героях і страшных падзеях Другой сусветнай вайны", - падкрэсліваецца ў заяве.

Беларускія дэпутаты таксама заклікалі калег - еўрапейскіх парламентарыяў - аб'яднаць намаганні па процідзеянні спробам адраджэння фашызму ў любых яго праявах, процістаяць апаганенню памяці салдат і афіцэраў, партызан, байцоў Супраціўлення, ахвяр Халакосту, мільёнаў людзей, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Еўропы ад фашызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі