Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2018, 15:51

Беларускія дэпутаты 19 красавіка разгледзяць у першым чытанні змяненні ў закон аб СМІ

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты 19 красавіка разгледзяць у першым чытанні змяненні ў закон аб СМІ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні плануецца разгледзець папраўкі ў законы аб рэгістры насельніцтва, аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе, а таксама ў некаторыя законы па пытаннях бяспекі генна-інжынернай дзейнасці. У парадку дня таксама законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Беларусі, які прадугледжвае важныя навацыі ў медыясферы. У прыватнасці, уводзіцца некалькі новых тэрмінаў: "сеткавае выданне", "інтэрнэт-рэсурс", "уладальнік інтэрнэт-рэсурсу". Да сеткавых выданняў будуць адносіцца інтэрнэт-рэсурсы, якія прайшлі добраахвотную дзяржрэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Уладальнік такога рэсурсу зможа наймаць на работу журналістаў, якія атрымліваюць тыя ж правы, што і супрацоўнікі традыцыйных СМІ. Няма і абмежаванняў на работу сайтаў і парталаў, якія не пажадаюць рэгістравацца. Але ў гэтым выпадку статусам СМІ яны валодаць не змогуць, а іх супрацоўнікі, адпаведна, не будуць з'яўляцца журналістамі. Асобна прапісана забарона на распаўсюджванне інфармацыі, якая прапагандуе самазабойства, падахвочвае да яго. Немалая частка навацый прысвечана абароне дзяцей і незаконнага распаўсюджвання іх асабістых даных. Прапануецца таксама ўвесці ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта дасць магчымасць абараніць уладальнікаў сеткавых выданняў, якія рызыкуюць быць прыцягнутымі да адказнасці за размяшчэнне на іх старонках паклёпу або іншай процізаконнай інфармацыі.

У другім чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь".

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя некаторых міжнародных дагавораў. У іх ліку беларуска-грузінскае міжурадавае пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, канвенцыя паміж урадамі Беларусі і Вялікабрытаніі аб устараненні двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы і капітал і папярэджання ўхілення ад выплаты падаткаў, пагадненне аб абарачэнні насення сельскагаспадарчых раслін у Еўразійскім эканамічным саюзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі