Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2018, 10:39

Беларускія адвакаты правядуць 15 сакавіка бясплатныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія адвакаты правядуць 15 сакавіка бясплатныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Ірына Рэут.

Акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі і пройдзе ва ўсіх адвакацкіх утварэннях краіны.

Такія мерапрыемствы па рашэнні БРКА праводзяцца ў рэспубліцы рэгулярна. У прыватнасці, бясплатныя юрыдычныя кансультацыі маламаёмныя грамадзяне ў гэтым годзе таксама змогуць атрымаць 26 чэрвеня - з нагоды Дня ўтварэння адвакатуры Беларусі, 28 верасня - з нагоды Дня пажылых людзей, 30 лістапада - да Дня юрыста.

Як правіла, людзей цікавяць пытанні, звязаныя з вылічэннем стажу пры выхадзе на пенсію, працаўладкаваннем, сацыяльнай падтрымкай, спадчынай і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі