Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 14:05

Беларускіх грамадзян сярод пацярпелых у ДТЗ у Антальі няма - пасольства

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле папярэдняй інфармацыі, беларускіх грамадзян сярод пацярпелых у ДТЗ на трасе паміж гарадамі Анталья і Кемер няма. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным твітар-акаўнце пасольства Беларусі ў Турцыі.

"Паводле існуючай на гэты момант інфармацыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у ДТЗ на трасе паміж гарадамі Анталья і Кемер няма", - адзначылі ў пасольстве.

Як паведамлялася, у турэцкай Антальі сёння адбылося сур'ёзнае ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса: мікрааўтобус з замежнымі турыстамі перавярнуўся на выездзе з тунэля. Вадзіцель заявіў, што не справіўся з кіраваннем з-за дажджу.

Паводле інфармацыі СМІ, у выніку аварыі загінулых няма, аднак каля 20 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі