Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2017, 11:35

Беларускі форум работнікаў ЖКГ адбудзецца 20 кастрычніка ў Мінску

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. І Беларускі форум работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі адбудзецца 20 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Праграма ўключае тры асноўныя інфармацыйныя блокі: юрыдычны, эканамічны і тэхнічны. Будуць разглядацца пытанні і нюансы, з якімі сутыкаюцца ў штодзённай рабоце кіраўнікі і спецыялісты арганізацый ЖКГ, старшыні таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў. Таксама запланавана абмеркаванне перадавых тэхналогій у энергазберажэнні, парадак правядзення энергетычных абследаванняў, пабудова сістэм аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі аб'ектаў ЖКГ. У парадку дня будуць і пытанні аховы працы, працоўнага заканадаўства, закупак, работы са зваротамі грамадзян, спагнанні запазычанасці за ЖКП і іншыя пытанні, якія датычацца эфектыўнага і бяспечнага функцыянавання сістэмы ЖКГ.

У форуме плануецца ўдзел прадстаўнікоў Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама".

Арганізатарам мерапрыемства выступае рэдакцыя часопіса "Руководитель ЖКХ" сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі