Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2017, 11:58

Беларуская сістэма адукацыі не мае патрэбы ў глабальных змяненнях - Карпенка

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сістэма адукацыі не мае патрэбы ў глабальных змяненнях. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.

"У Беларусі - сталая сістэма адукацыі. Яна не патрабуе глабальных змяненняў. Але як любая сістэма яна павінна відазмяняцца, удасканальвацца, ісці ў нагу з часам, - сказаў міністр. - Новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі вынесем на шырокае абмеркаванне прафесіяналаў і беларускай грамадскасці. Дакумент размесцім на сайце Міністэрства адукацыі. Правядзём шэраг сур'ёзных сустрэч з педагогамі, з заказчыкамі кадраў".

Ігар Карпенка лічыць дачасным засяроджваць увагу на асобных пазіцыях новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі.

Што датычыцца пытання аб тым, з якога ўзросту дзецям ісці ў школу (калі шэсць гадоў дзіцяці спаўняецца, скажам, у канцы верасня), то, на думку міністра, мэтазгодна дэлегаваць рашэнне гэтага пытання ўстановам адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі