Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2017, 16:14

Беларуская школа поўнасцю пяройдзе на новыя праграмы ў 2021/2022 навучальным годзе

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская школа поўнасцю пяройдзе на новыя праграмы ў 2021/2022 навучальным годзе. Аб гэтым сёння ішла размова ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Канчатковы пераход на новыя вучэбныя праграмы ў 10-х і 11-х класах адбудзецца ў 2020/2021 і 2021/2022 навучальных гадах адпаведна", - праінфармавала намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Валянціна Гінчук. Паводле яе слоў, цяпер для гэтых класаў дзейнічаюць так званыя пераходныя праграмы.

Новыя вучэбныя праграмы ўкараняюцца ў адукацыйны працэс паэтапна. Тое ж датычыцца і школьных падручнікаў. У хуткім часе будзе аб'яўлены конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў, якія павінны быць выдадзены да 2019/2020 навучальнага года. У бліжэйшай перспектыве будзе аб'яўлены конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для 10-х і 11-х класаў.

Да 2017/2018 навучальнага года плануецца выдаць больш за 30 новых дапаможнікаў. Сярод іх у асноўным будуць падручнікі для трэцякласнікаў і сямікласнікаў. Гэта абумоўлена тым, што менавіта ў наступным годзе ў гэтых класах будуць укараняцца абноўленыя вучэбныя праграмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі