Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2018, 19:55

Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў сесіі Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай злачыннасці

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Аўстрыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аленай Купчыной удзельнічае ў 9-й сесіі Канферэнцыі ўдзельнікаў Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічае больш за 100 дэлегацый дзяржаў - удзельніц Канвенцыі і дапаўняючых яе пратаколаў, прадстаўнікі спецыялізаваных міжурадавых і няўрадавых арганізацый.

Канферэнцыя разгледзіць актуальныя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах процідзеяння крымінальным пагрозам міжнароднай стабільнасці і развіццю (гандаль людзьмі, нелегальны ўвоз мігрантаў, незаконны абарот зброі і культурных каштоўнасцей), а таксама праблематыку выдачы і прававой дапамогі па крымінальных справах.

У час сесіі будзе разгледжана магчымасць правядзення рэгулярнага агляду выканання Канвенцыі і трох дапаўняючых яе пратаколаў. Акрамя таго, на разгляд Канферэнцыі ўнесены праект рэзалюцыі аб шматбаковым узаемадзеянні ў сферы барацьбы з нелегальным абаротам агнястрэльнай зброі, яе кампанентаў і боепрыпасаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі