Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2016, 09:02

Беларускае радыё будзе расказваць аб Алімпійскіх гульнях у Рыа кругласутачна

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае радыё будзе расказваць аб XXХI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа кругласутачна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Разам са шматмільённай сусветнай аўдыторыяй сачыць за галоўнымі падзеямі буйнейшага спартыўнага форуму, які пройдзе з 5 па 21 жніўня ў бразільскім горадзе Рыа-дэ-Жанэйра, змогуць і беларускія радыёслухачы. Аб самай аператыўнай інфармацыі наконт удзелу айчынных спартсменаў можна будзе даведацца з дзённікаў Алімпіяды ў эфіры Беларускага радыё.

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё сфарміравана свая "алімпійская каманда" спартыўных журналістаў, якая будзе сачыць за ўсімі важнымі падзеямі Гульняў.

Група спартыўных аглядальнікаў Першага нацыянальнага канала пераходзіць на кругласутачны рэжым работы для падрыхтоўкі спецыяльных дзённікаў Алімпіяды. Яны будуць выходзіць у прамым эфіры восем разоў у суткі: у 1.05, 5.11, 6.10, 7.55, 8.45, 15.15, 19.20, 23.15 па мінскім часе.

У алімпійскіх дзённіках будзе прадстаўлена аператыўная інфармацыя аб выступленні прадстаўнікоў Беларусі, інтэрв'ю з удзельнікамі спаборніцтваў і іх трэнерамі. Па выніках выступленняў спартсменаў у эфір будуць запрашацца вядомыя спецыялісты, якія прааналізуюць дасягненні атлетаў.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё можна слухаць кругласутачна па ўсёй краіне ў дыяпазоне FM, у лічбавым стандарце DVB-T MPEG-4 у пакеце лічбавага тэлебачання мультыплекс-1, а таксама на сайце ў сетцы інтэрнэт на сайце radio1.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі