Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2019, 16:49

Беларуска-кітайскі ўніверсітэт можа з'явіцца на базе БДУ на працягу паўгода

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-кітайскі ўніверсітэт можа з'явіцца на базе БДУ на працягу паўгода. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стаім ля парога таго, каб, маючы сумесны інстытут з адной з тэхнічных кітайскіх ВНУ, стварыць свой універсітэт. Гэта пытанне прадметна абмяркоўвалася ў прысутнасці міністра адукацыі Ігара Карпенкі і пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага. Разглядалі магчымасць будаўніцтва гэтай ВНУ на працягу бліжэйшых паўгода", - сказаў Андрэй Кароль.

Ён адзначыў, што беларускую адукацыю павінны пазнаваць і разумець у свеце. "Да нас едуць студэнты. Сёння ў БДУ кожны дзясяты студэнт - іншаземец, кожны другі з іх - студэнт-кітаец. Кожная краіна павінна мець свой твар, у тым ліку і з пункту гледжання профілю адукацыі. У нас выбудавана пэўная стратэгія. Колькасць і назвы вучэбных праграм - не ёсць гарантыя якасці, яна забяспечваецца праз вучэбны працэс. Мы павінны навучыць выкладчыка гэтаму, забяспечыць павышэнне яго кваліфікацыі - гэта адна з самых галоўных задач, Міністэрства адукацыі яе вырашае", - падкрэсліў рэктар БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі