Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2016, 14:56

Беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны інстытут "Чжун Сінь" адкрыты ў Мінску

24 мая, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Сумесны беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны інстытут "Чжун Сінь" адкрыты сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія сімвалічнага адкрыцця адбылася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў час візіту дэлегацыі правінцыі Шаньдун (КНР) на чале з віцэ-губернатарам Ван Шуцзянам. Удзел у ёй таксама прыняў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Інстытут ствараюць НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі і Электронная кампанія горада Ліньі (КНР).

Уладзімір Гусакоў назваў сімвалічным факт адкрыцця сумеснай навуковай установы, адзначыўшы, што ў НАН Беларусі функцыянуюць лабараторыі і цэнтры з удзелам кітайскіх вучоных. "Гэта яркі прыклад цеснага супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі. Тым самым нашы эканомікі, навуковы патэнцыял інтэгруюцца", - падкрэсліў ён.

Мэта візіту дэлегацыі правінцыі Шаньдун - правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі, а таксама падпісанне шэрага дакументаў аб супрацоўніцтве.

Члены дэлегацыі сёння азнаёміліся з экспазіцыяй пастаянна дзеючай выстаўкі НАН Беларусі "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці". У праграме - наведванне навуковых арганізацый НАН Беларусі (НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі