29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Турцыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых пры выбухах у аэрапорце Стамбула няма. Такая інфармацыя размешчана ў сумесным твітар-акаўнце пасольства Беларусі ў Турцыі і генеральнага консульства Беларусі ў Стамбуле, паведамляе БЕЛТА.
У выніку тэракта ў стамбульскім аэрапорце Атацюрка, які адбыўся позна вечарам 28 чэрвеня, паводле апошніх даных, загінулі 36 чалавек, амаль 140 ранены. Паводле інфармацыі афіцыйных улад, пры атацы на аэрапорт акрамя грамадзян Турцыі пацярпелі іншаземцы.
Тры выбухі прагрымелі ў міжнародным тэрмінале аэрапорта. Выбуховыя ўстройствы прывялі ў дзеянне тэрарысты-смертнікі. Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе забароненая ў многіх краінах тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".
Цяпер аэрапорт закрыты, пасажыры эвакуіраваны, будынак акружаны паліцыяй.-0-