Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2016, 17:07

Беларусь завяршае работу па стварэнні якасных аўтатрас да кожнага абласнога цэнтра

21 кастрычніка, Навагрудскі раён /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Беларусь завяршае работу па стварэнні якасных аўтатрас адпаведнага класа, якія звязваюць кожны абласны цэнтр з Мінскам, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Сёння ён азнаёміўся з ходам работ па рэканструкцыі аўтадарогі М6 Мінск - Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэканструкцыя М6 - апошні крок да рэалізацыі ідэі аб тым, што кожны абласны цэнтр павінен быць звязаны з Мінскам дарогамі адпаведнага класа. Рух па магістралі больш інтэнсіўны, праект па яе рэканструкцыі нам вельмі важны. Прадугледжваецца, што ён павінен быць завершаны ў поўным аб'ёме ў канцы 2018 года", - сказаў прэм'ер-міністр. У ліку актуальных наступных праектаў - рэканструкцыя аўтадарогі М10 паміж Брэстам і Гомелем. "Праект будзе рэалізоўвацца на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Разлічваем, што ён пачне працаваць у бліжэйшы час", - адзначыў ён.

Кіраўніку беларускага ўрада таксама далажылі аб планах па спалучэнні аўтатрас з польскім і літоўскім бокам, каб міжнародныя транспартныя калідоры прадаўжаліся адпаведным класам дарог па розныя бакі граніц. "Разуменне ёсць, думаю, што ў бліжэйшыя 3-4 гады нашы грамадзяне ў поўнай меры адчуюць камфорт ад гэтай работы", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Ацаніўшы ход рэканструкцыі аўтадарогі М6, якая вядзецца за сродкі Сусветнага банка, ён адзначыў эфектыўнае супрацоўніцтва Беларусі з банкам. "Гэта выгаднае для нас супрацоўніцтва вядзецца не адно дзесяцігоддзе. Важна, што, паступова вяртаючы крэдыт, мы намнога раней атрымліваем магчымасць карыстацца вынікамі праектаў", - дадаў прэм'ер-міністр.

Да 2018 года трэба будзе рэканструяваць участкі аўтадарогі М6 з 57,3 км па 130,4 км і з 197,7 км па 211 км. Штодзённа на аб'екце працуюць амаль 400 чалавек і 330 адзінак тэхнікі. 14-23 верасня адбыўся візіт групы спецыялістаў Сусветнага банка, якая засталася задаволена ходам выканання работ на пачатковых этапах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі