Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2017, 14:02

Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці сумесных фармацэўтычных праектаў з Індыяй

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці сумесных фармацэўтычных праектаў з Індыяй. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі індыйскіх фармацэўтычных кампаній, якія ўдзельнічаюць у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі - 2017" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Беларусь і Індыя рэалізуюць тры інвестыцыйныя праекты ў галіне вытворчасці лякарстваў. Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею, што іх стане больш па выніках візіту ў краіну прадстаўнікоў індыйскіх фармкампаній, якія даволі шырока прадстаўлены на выстаўцы.

Беларуска-індыйскае супрацоўніцтва ў цэлым Міхаіл Мясніковіч ахарактарызаваў як шматпрофільнае. Адносіны дзвюх краін развіваюцца не толькі ў гандлёвай, але і ў інвестыцыйнай сферы. Беларусь і Індыя рэалізуюць шмат перспектыўных пректаў у навукова-тэхнічнай сферы, у галіне падрыхтоўкі кадраў у ВНУ. "Наяўнасць сумесных праектаў - гэта ўклад у будучыню, гарантыя таго, што ўзаемадзеянне будзе прадаўжацца, - упэўнены старшыня Савета Рэспублікі. - Мы ў цэлым задаволены супрацоўніцтвам з Індыяй на ўсіх узроўнях і бачым вельмі вялікі патэнцыял".

Выстаўка "Ахова здароўя Беларусі" праходзіць у Мінску па 24 сакавіка. Індыя выступае краінай-партнёрам. Яна прадставіла аб'яднаную экспазіцыю, дзе дэманструецца прадукцыя каля 50 прадпрыемстваў.

"Ахова здароўя Беларусі" - самая буйная медвыстаўка ў краіне, у якой традыцыйна ўдзельнічаюць лідары медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці, распрацоўшчыкі новых тэхналогій дыягностыкі і лячэння захворванняў чалавека. Штогод форум збірае больш за 200 вядучых вытворцаў і дыстрыб'ютараў абсталявання, паслуг, медыкаментаў, вырабаў медпрызначэння з Беларусі і іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі