Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2018, 09:14

Беларусь заняла 41-е месца ў рэйтынгу мацнейшых армій у свеце

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла 41-е месца ў рэйтынгу мацнейшых армій у свеце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт аналітычнай кампаніі Global Firepower.

У мінулым годзе Узброеныя Сілы Беларусі знаходзіліся на 49-м месцы.

У топе мацнейшых армій свету ў 2018 годзе Беларусь размяшчаецца следам за Румыніяй (40-е месца) і апярэджвае Перу (42-е). Першае месца ў рэйтынгу займае ЗША, на другім месцы знаходзіцца армія Расіі, замыкае тройку лідараў Кітай.

Рэйтынг Global Firepower фарміруецца на падставе 55 параметраў і ўключае 136 дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі