Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2017, 16:02

Беларусь захоўвае і развівае набыты папярэднімі пакаленнямі патэнцыял - Ананіч

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь захоўвае і развівае на карысць грамадства набыты папярэднімі пакаленнямі патэнцыял. На гэта сёння звярнула ўвагу міністр інфармацыі Лілія Ананіч у час сустрэчы з калектывам ААТ "Алеся", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліла, што беларускі народ, і такі ж прынцып пакладзены ў аснову дзяржаўнай палітыкі, заўсёды імкнуўся выкарыстоўваць набыты папярэднімі пакаленнямі патэнцыял. "Мы не адкідаем нічога, бяром з сабой усё лепшае, захоўваем і развіваем усё ў імя чалавека і соцыума", - сказала Лілія Ананіч. Яна адзначыла, што на гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

Такі ж падыход характэрны і ў сферы прамысловай вытворчасці, сказала міністр. Прыкладам служыць ААТ "Алеся", якое, нягледзячы на складанасці, захавалася і прадаўжае развівацца, абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу.

Лілія Ананіч азнаёмілася з вытворчасцю і асартыментам прадукцыі, якую выпускае "Алеся". Міністр выказала меркаванне, што прадпрыемству патрэбна больш раскручваць свой брэнд, які карыстаецца заслужанай папулярнасцю ў старэйшага пакалення і можа быць не менш папулярны сярод цяперашняй моладзі. Яна адзначыла, што на "Алесі" разумеюць важнасць гэтай задачы. Прадпрыемства валодае дастатковым рэсурсным і кадравым патэнцыялам, каб яе вырашаць.

Размаўляючы з калектывам, Лілія Ананіч падрабязна спынілася на асноўных аспектах сацыяльна-культурнай палітыкі беларускай дзяржавы. Традыцыйнаму мастацтву, нацыянальнаму кіно, тэатру і іншым сферам у Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага. Штогод на развіццё культуры накіроўваецца больш за Br420 млн. У краіне рэалізуецца адпаведная дзяржпраграма.

Мінулы год у Беларусі быў аб'яўлены Годам культуры, а ў гэтым шырока адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Лілія Ананіч звярнула ўвагу, што ў грамадстве адраджаецца цікавасць да нацыянальных традыцый. Яна падкрэсліла важнасць неабходнасці захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць ва ўмовах развіцця глабальнага свету і эканомікі.

ААТ "Алеся" - адно з прадпрыемстваў трыкатажнай галіны, якія ўваходзяць у канцэрн "Беллегпрам". Тут працуюць амаль 250 чалавек. Яно спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў верхняга трыкатажу для дарослых. Штогод на "Алесі" распрацоўваюць каля 120 новых мадэлей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі