Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лістапада 2014, 14:14

Беларусь выйшла на самыя высокія пазіцыі ў свеце па ахопе моладзі вышэйшай адукацыяй

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных ЮНЕСКА, Беларусь выйшла на самыя высокія пазіцыі ў свеце па ахопе насельніцтва ў адпаведным узросце вышэйшай адукацыяй. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Так, у Беларусі колькасць студэнтаў да колькасці насельніцтва ў адпаведным узросце складае 91,5 працэнта, Іспаніі - 84,6 працэнта, Украіне - 79,7 працэнта, Эстоніі - 76,7 працэнта, Расіі - 76,1 працэнта, Нарвегіі - 74,1 працэнта, Літве - 74 працэнты, Польшчы - 73,2 працэнта, Аўстрыі - 72,4 працэнта, Швецыі - 70 працэнтаў, Германіі - 61,7 працэнта, Францыі - 58,3 працэнта, Казахстане - 44,5 працэнта. Апярэджваюць Беларусь у гэтым рэйтынгу Рэспубліка Карэя - 98,4 працэнта, ЗША - 94,3 працэнта, Фінляндыя - 93,7 працэнта.

Паводле даных Белстата, у 2013/2014 навучальным годзе па колькасці студэнтаў у разліку на 10 000 чалавек насельніцтва Беларусь мела самы высокі паказчык сярод краін СНД - 417 чалавек (Расія - 394, Кыргызстан - 391, Украіна - 380 чалавек).

Амаль кожны пяты малады чалавек рэспублікі - студэнт. На пачатак 2013/2014 навучальнага года ў 54 ВНУ краіны вучыліся 395,3 тыс. студэнтаў і 7,6 тыс. магістрантаў. У іх ліку 13,9 тыс. грамадзян замежных дзяржаў (3,4 працэнта ад агульнага ліку студэнтаў і магістрантаў).

Дарэчы, у студэнцкім асяроддзі колькасць прадстаўніц прыгожага полу пераважае: на 10 юнакоў прыпадае 14 дзяўчат.

Трэцяя частка ўсіх студэнтаў вучыцца бясплатна. У дзяржаўных ВНУ за кошт бюджэтных сродкаў атрымліваюць адукацыю 57 працэнтаў студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі. Амаль палавіну ўсіх студэнтаў (49,6 працэнта) атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме.

Статыстычны агляд падрыхтаваны да Міжнароднага дня студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада. Ён быў заснаваны ў 1941 годзе ў Лондане на міжнароднай сустрэчы студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму, а ўстаноўлены ў памяць студэнтаў Чэхаславакіі - герояў Супраціўлення.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі