Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2017, 15:55

Беларусь у развіцці сярэдняй адукацыі арыентуецца на фінскі вопыт - Марзалюк

3 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У развіцці базавай сярэдняй адукацыі Беларусь арыентуецца на фінскі вопыт. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк на палях "Кастрычніцкага эканамічнага форуму", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На фінскім вопыце ў многім заснавана эстонская мадэль адукацыі. На ім жа заснаваны адукацыйныя мадэлі Сінгапура і Кітая. На сённяшні дзень менавіта гэтыя мадэлі лепшыя ў свеце. Міністэрства адукацыі бачыць ідэальную мадэль адукацыі такой, якая яна ёсць у гэтых краінах. З гэтым звязана ў тым ліку спроба адмовіцца ад экзаменаў пасля чацвёртага класа пры паступленні ў гімназіі", - сказаў Ігар Марзалюк.

Паводле яго слоў, Міністэрства адукацыі падрыхтавала нарматыўны прававы акт па гімназіях. "Гімназіі будуць. Яны не будуць тым жа самым, чым з'яўляюцца звычайныя школы. Але экзаменаў такіх, якімі яны былі дагэтуль, у пятым класе не будзе", - адзначыў Ігар Марзалюк. Ён дадаў, што школам будзе прадастаўлена права адкрываць гімназічныя класы ў выпадку іх запатрабаванасці і пры наяўнасці адпаведнай кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі