Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2019, 17:31

Беларусь у час Еўрапейскіх гульняў наведалі каля 37,5 тыс. турыстаў - Мінспорту

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у час II Еўрапейскіх гульняў наведалі, паводле папярэдніх падлікаў, каля 37,5 тыс. турыстаў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Усяго агульная колькасць з акрэдытаванымі асобамі - 37 450 чалавек, без акрэдытаваных - больш за 30 тыс., як мы і разлічвалі. Але гэта папярэднія даныя, па выніках года будзем ведаць дакладную лічбу. Пасля апублікавання даных Белстата і справаздачы турфірм лічба будзе значна вышэйшай, у гэтым я нават не сумняваюся", - сказаў Міхаіл Партной. Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, на гульні па білетах прыехалі 8167 замежных грамадзян, на падставе акрэдытацыі - 6813 асоб.

Паводле ацэнкі намесніка міністра, правядзенне Еўрапейскіх гульняў станоўча паўплывала на эканоміку турыстычнай галіны. Напрыклад, у Мінску экспарт турпаслуг вырас на 10 працэнтаў, павялічыўся і рознічны тавараабарот, а таксама загрузка гасцініц (на 20 працэнтаў у параўнанні са звычайным часам).

За адзін месяц бязвізавага рэжыму, уведзенага да Еўрапейскіх гульняў, па сістэме Tax Free замежныя грамадзяне зрабілі пакупкі на суму каля Br600 тыс. Паводле даных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, гэта складае каля 30 працэнтаў ад агульнай сумы пакупак, зробленых замежнымі грамадзянамі за I паўгоддзе 2019 года.

У час падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў толькі Мінспортам у 2018 годзе - першай палове 2019 года арганізавана работа нацыянальнага стэнда Беларусі з прэзентацыяй спаборніцтваў на 24 міжнародных турыстычных выстаўках. Праведзены 26 асобных прэзентацый турыстычнага патэнцыялу краіны, 12 азнаямленчых тураў з наведваннем аб'ектаў правядзення мерапрыемстваў гульняў, у тым ліку для прэс-сакратароў Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Пры ўдзеле Мінспорту створаны відэаролік пра Мінск як сталіцу II Еўрапейскіх гульняў, які з 1 лістапада 2018 года паказвалі на бартах самалётаў авіякампаніі Etihad Airways. Відэаролік аб турыстычным патэнцыяле Беларусі, падрыхтаваны Мінспортам, дэманстравалі на тэлеканале Euronews.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі