Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь разлічвае экспартаваць у ЗША высокатэхналагічную прадукцыю на $10 млн

Грамадства 13.06.2017 | 11:38

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "КБДЭМ-ОМА" і амерыканская кампанія Teksoli Inc у ходзе міжнароднай выстаўкі eMerge Americas падпісалі пагадненне на пастаўку высокатэхналагічнага абсталявання (плат), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Пагадненне прадугледжвае пастаўку плат на $300 тыс. з перспектывай павелічэння паставак да $10 млн.

Акрамя таго, мемарандум аб узаемаразуменні і падрыхтоўцы спецыялістаў у ІТ-галіне, стварэнні навуковых лабараторый і сумесных арганізацый падпісалі БДУІР і кампанія Intetics. БДУ і Adelphi Technology Inc. заключылі пагадненне аб выкананні сумесных навукова-даследчых праектаў і абмене студэнтамі і выкладчыкамі.

Беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна ўдзельнічае ў мерапрыемствах міжнароднай выстаўкі-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas, якая праходзіць 12-13 чэрвеня ў Маямі (ЗША). На калектыўным стэндзе прадстаўлена каля 80 высокатэхналагічных і навукаёмістых распрацовак і экспанатаў Мінадукацыі, НАН Беларусі, Парка высокіх тэхналогій і іншых арганізацый.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.