Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь разгледзіць магчымасць новых прамых авіярэйсаў у Кітай

Грамадства 15.01.2018 | 09:53

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі разгледзіць магчымасць павелічэння колькасці прамых авіярэйсаў у Кітай. Аб гэтым заявіў у Пекіне намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "Сіньхуа".

Міхаіл Партной адзначыў, што для большага прыцягнення кітайскіх турыстаў урад Беларусі разгледзіць магчымасць прыняцця такіх мер, як рэалізацыя палітыкі бязвізавага рэжыму і павелічэнне колькасці прамых авіярэйсаў (цяпер ёсць рэйс Пекін-Мінск-Будапешт-Пекін. - Заўвага БЕЛТА). Добрыя магчымасці для павелічэння турыстычнага патоку стварае правядзенне ў Кітаі ў 2018-м Года турызму Беларусі. Урачыстая цырымонія адкрыцця Года турызму Беларусі ў Кітаі адбылася 10 студзеня ў кітайскім горадзе Чунцыне.

Намеснік міністра таксама расказаў у кітайскай сталіцы аб турыстычных магчымасцях Беларусі. Ён адзначыў, што разгортванне супрацоўніцтва з Кітаем у сферы турызму з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў палітыкі краіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).