Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Рукзак школьніка
Учора 13:35 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь прымае ўдзел у харчовай выстаўцы SIAL Сhina ў Шанхаі

Грамадства 17.05.2018 | 11:55
Фота з архіва
Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на буйнейшай у Азіі міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў SIAL Сhina, якая праходзіць з 16 па 18 мая ў Шанхаі (Кітай). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У калектыўнай экспазіцыі беларускіх вытворцаў прымаюць удзел 28 кампаній-экспарцёраў мясной, малочнай, кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі, а таксама вытворцы алкагольных напіткаў.

Малочныя прадукты прэзентуюць "Бабуліна крынка", "Мілкавіта", Мінскі малочны завод нумар 1, Слуцкі сыраробны камбінат, "Смаргонскія малочныя прадукты", Лунінецкі малочны завод, "Белавежскія сыры", Маладзечанскі малочны камбінат і Бярозаўскі сыраробны камбінат. Мясныя далікатэсы з ялавічыны і свініны прапануе Магілёўскі мясакамбінат. У выстаўцы прымаюць удзел вядомыя мукамольныя прадпрыемствы Беларусі - "Лідахлебапрадукт" і Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Бульбяныя чыпсы прапаноўвае кампанія "Белпрадукт".

У экспазіцыі шырока прадстаўлена прадукцыя кампаній канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Сярод іх "Камунарка", "Спартак" і "Слодыч", "Мазырсоль". Піваварная кампанія "Крыніца" дэманструе лінейку пшанічнага і ячменнага піва, адзначаную ўзнагародамі прэстыжных міжнародных конкурсаў. Выставілі сваю прадукцыю таксама "Мінск Крышталь", Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", Мінскі завод пеністых він, Мінскі завод вінаградных він. Спіртагарэлачны завод "Манькавічы" (канцэрн "Брэстмясамалпрам") прадставіў настойкі, прыгатаваныя па традыцыйных беларускіх рэцэптах.

Беларускую экспазіцыю 16 мая наведалі генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.

Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата, выставачным аператарам - УП "Белінтэрэкспа" БелГПП. Суарганізатарамі нацыянальнай экспазіцыі з'яўляюцца Міністэрства замежных спраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальная акадэмія навук, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Кітаі і генеральнага консульства Беларусі ў Шанхаі.

У бягучым годзе ў выстаўцы SIAL Сhina ўдзельнічаюць 3,4 тыс. кампаній з 70 краін, сярод іх Аўстралія, Бразілія, Германія, Індыя, Італія, Расія, ЗША, Францыя, Паўднёвая Карэя. Чакаецца, што выстаўку наведаюць больш за 110 тыс. чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.