Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2018, 18:31

Беларусь прапануе Балгарыі супрацоўнічаць у рэалізацыі навуковых праектаў ЕС

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Балгарыі супрацоўнічаць у рэалізацыі навуковых праектаў ЕС. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй Балгарскай акадэміі навук на чале з яе прэзідэнтам Юліянам Рэвалскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў парламенце ў курсе тых праектаў, якія Балгарская акадэмія навук плануе рэалізаваць з НАН Беларусі, і маюць намер усяляк іх падтрымліваць, ствараць адпаведныя ўмовы. Беларускі бок, паводле яго слоў, зацікаўлены больш актыўна ўдзельнічаць у навуковых праграмах і праектах Еўрасаюза, у тым ліку разам з балгарскімі калегамі ў якасці сувыканаўцаў.

Юліян Рэвалскі выказаў надзею, што цяперашні візіт у Беларусь паслужыць штуршком да павелічэння колькасці сумесных праектаў і развіцця ўжо дзеючых. Ён адзначыў, што моцны бок беларускай навукі - у яе цеснай сувязі з вытворчасцю. "Гэта тое, чаму можна павучыцца, калі кожны навуковы прадукт знаходзіць сваю рэалізацыю ў вытворчасці", - падкрэсліў ён.

Бакі абмеркавалі пытанні дзяржаўнай падтрымкі навукі, камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, укаранення навуковых распрацовак. Разглядаліся таксама перспектывы сумесных праектаў, абмену вучонымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі