Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2017, 15:23

Беларусь падзеліцца вопытам на Канферэнцыі ААН па процідзеянні карупцыі

8 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь удзельнічае ў 7-й сесіі Канферэнцыі дзяржаў - удзельніц Канвенцыі ААН супраць карупцыі, якая 6 лістапада пачалася ў аддзяленні Арганізацыі ў Вене, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Аўстрыі.

Мерапрыемства праходзіць з удзелам больш як 200 дэлегацый краін Канвенцыі, а таксама прадстаўнікоў спецыялізаваных міжурадавых і няўрадавых арганізацый. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае пасол у Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына.

На сесіі будуць разгледжаны перадавыя метады процідзеяння карупцыі, ключавыя пытанні профільнага міжнароднага ўзаемадзеяння, выканання міжнародных дагавораў па барацьбе з карупцыяй, папярэджання, выяўлення і спынення злачынстваў карупцыйнай накіраванасці.

Дэлегацыя Беларусі падзеліцца напрацаваным вопытам і лепшымі практыкамі зніжэння адміністрацыйных бар'ераў, упарадкавання адміністрацыйных працэдур, павышэння празрыстасці дзяржаўных закупак, а таксама антыкарупцыйнай экспертызы законаў як інструментаў эфектыўнага процідзеяння карупцыйным праявам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі