Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь падтрымала прынятыя СЕ дадатковыя меры антыдопінгавага кантролю

Грамадства 11.01.2018 | 10:21
Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя
Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ратыфікавала дадатковы пратакол да канвенцыі Савета Еўропы супраць прымянення допінгу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Еўропы.

Пратакол накіраваны на забеспячэнне ўзаемнага прызнання допінг-кантролю і ўмацаванне выканання канвенцыі. "Для гэтага ён забяспечвае прызнанне дзяржавамі - удзельніцамі канвенцыі допінг-кантролю, праводзімага ў адносінах да спартсменаў з іншых краін, якія далучыліся да яе. Дзякуючы гэтаму адпадае неабходнасць заключэння шматлікіх двухбаковых пагадненняў і павышаецца эфектыўнасць антыдопінгавага кантролю. З улікам гэтага, пратакол служыць першым інструментам у галіне міжнароднага публічнага права, у якім прызнаюцца паўнамоцтвы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва па правядзенні кантролю адносна спаборніцтваў", - растлумачылі ў прэс-службе СЕ.

Для садзейнічання выкананню канвенцыі ў пратаколе прадугледжваецца стварэнне абавязковага механізма маніторынгу. Ён будзе праводзіцца ацэньваючай групай, якая будзе наведваць адпаведную дзяржаву і прадстаўляць свае ацэначныя даклады.

Дадатковы пратакол уступіць у сілу ў Беларусі 1 мая 2018 года. Яго ратыфікавалі 29 краін, з іх 27 - члены Савета Еўропы і дзве дзяржавы, Беларусь і Туніс, якія членамі арганізацыі не з'яўляюцца.

Саму антыдопінгавую Канвенцыю Беларусь ратыфікавала яшчэ ў 2006 годзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.