Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2018, 18:21

Беларусь і Узбекістан маюць намер развіваць узаемадзеянне ў маладзёжнай палітыцы

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Саюз моладзі Узбекістана маюць намер заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва ЦК БРСМ Алеся Сазанкова.

Пратакол аб намерах падпісалі першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк і старшыня цэнтральнага савета Саюза моладзі Узбекістана Кахрамон Куранбаеў на палях трэцяга Маладзёжнага лагера Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Гэта стала першым крокам у развіцці супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі арганізацыямі дзвюх краін. "Бакі абмеркавалі перспектыву развіцця беларуска-ўзбекскіх адносін у галіне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў СНД і ШАС. Плануецца, што чарговым крокам стане заключэнне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БРСМ і Саюзам моладзі Узбекістана восенню гэтага года", - адзначыла Алеся Сазанкова.

Дэлегацыя БРСМ па запрашэнні Усекітайскай федэрацыі моладзі прымае ўдзел у Маладзёжным лагеры ШАС, які па 22 ліпеня праходзіць у кітайскім Цындаа. Яго тэма - "Новая ШАС і новае партнёрства". Да гэтага часу адбылося пасяджэнне Маладзёжнага савета ШАС, на якім прыняты план работы на 2018-2019 гады, прайшла цырымонія змены чарговага старшынства. "Наступнае афіцыйнае пасяджэнне савета адбудзецца ў Кыргызстане. Акрамя таго, разгледжана заява Саюза моладзі Узбекістана і адбылася цырымонія яго прыняцця ў склад маладзёжнага савета", - расказала Алеся Сазанкова.

Арганізатарам Маладзёжнага лагера ШАС выступае Усекітайская федэрацыя моладзі. Агульная колькасць удзельнікаў - 200 чалавек.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БРСМ і Усекітайскай федэрацыяй моладзі падпісана ў 2011 годзе. З 2014 года БРСМ з'яўляецца арганізацыяй - партнёрам Маладзёжнага савета ШАС. Гэта значна пашырыла яго магчымасці ў рэалізацыі сумесных маладзёжных праектаў і праграм краін - удзельніц ШАС і дазваляе на правах раўнапраўнага партнёра ўносіць розныя прапановы па ўдасканаленні дзейнасці Маладзёжнага лагера Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі